Прыгажосць роднай мовы

06.04.2023

Тэматычны дзень на беларускай мове

 

З мэтай фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння і ўжывання беларускай мовы ў нашай установе адукацыі кожны чацверг праходзяць тэматычныя дні на беларускай мове. Вось і ў гэты чацверг прайшлі мерапрыемствы пад назвай “Прыгажосць роднай мовы”. З самай раніцы ў групах бацькам прапаноўвалі ўспомніць і напісаць самыя прыгожыя і блізкія сэрцу словы на роднай мове. Выставы з надпісамі былі аформлены ў кожнай групе установы адукацыі.

Таксама ў гэты дзень арганізавана выстава мастацкай дзіцячай літаратуры на беларускай мове “Вітаю цябе, беларуская кніга”, на якой дарослыя і дзеці змаглі пазнаёміцца з вялікай колькасцю цудоўных мастацкай твораў, напісаных на роднай мове.