Конкурс чытачоў "Мая любая старонка"

31.01.2024

У кожнага чалавека ёсць родная зямля, тое месца, дзе ён нарадзіўся, дзе жыве. Ёсць маці, якая дала яму жыццё – гэта самы дарагі і блізкі чалавек. Ва ўсіх людзей ёсць яшчэ самае дарагое – гэта іх Радзіма, родная краіна. Мы з вамі жывём у краіне ў якой прыгожае і светлае імя – Беларусь.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 113 г. Віцебска «Васілёк» адбыўся конкурс чытачоў «Мая любая старонка». На кункурсе прагучалі вершы беларускіх паэтаў у выкананні выхаванцаў нашай установы адукацыі. Гучалі вершы пра Радзіму, пра родную мову, пра прыгажосць беларускіх лугоў і лясоў. Вельмі прыемна было слухаць, як гучыць родная мова з вуснаў маленькіх дзяцей.