Паход у "Беларускі тэатр "Лялька"

16.04.2024
У рамках гадавой задачы па далучэнні выхаванцаў да роднай беларускай мовы і з мэтай згуртавання бацькоў, педагогаў і дзяцей у 11 групе "Незнайка на Луне" 14 красавіка быў арганізаваны паход у "Беларускі тэатр "Лялька". Увазе дарослых і дзяцей была прадстаўлена вясёлая гісторыя пра шчанюка па мянушцы Соня, якога гаспадар пакінуў аднаго дома. Маленькага шчанюка цікавіла шмат чаго: чаму кактус калючы, які ток жыве ў разетцы і чаму з крана не выплываюць рыбкі? І невядома куды б завяла бестурботнасць Соні, калі б не дапамога маленькіх гледачоў. Выхадны дзень атрымаўся цікавым, эмацыйным і запамінальным.